Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| «Дабрачынная калядная акцыя» пройдзе ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску |
| Анонсы |
| 15.12.2015 10:52 |
|
Кожны дыяцэзіяльны «Карытас» у гэты дзень прадставіць вырабы і калядныя падарункі, зробленыя рукамі валанцёраў разам з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Падчас акцыі кожны жадаючы таксама зможа падрабязней даведацца пра дзейнасць, якая вядзецца ў «Карытас». «Калядная акцыя» праводзіцца штогод і, як паказвае практыка, прыцягвае ўвагу грамадскасці да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі і тых, хто жыве ў нястачы. Далучаючыся да гэтай акцыі вы падтрымліваеце дабрачынныя праекты «Карытас». Хто ведае, каму наступнаму будзе патрэбна дапамога? Супрацоўнікі Нацыянальнага «Карытас» (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


У нядзелю, 20 снежня, з 9 00 да 15 00 на тэрыторыі касцёла свв. Сымона і Алены пройдзе дабрачынная калядная акцыя, арганізаваная «Карытас».
для друку