Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арганізоўваюцца штомесячныя аўтобусныя пілігрымкі ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе |
Анонсы |
15.12.2015 11:48 |
З пачатку наступнага года ў парафіі свв. Сымона і Алены ў Мінску будуць арганізоўвацца аўтобусныя пілігрымкі да Нацыянальнага санктуарыя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе. Паломніцтвы будуць адбывацца на працягу года ў кожную першую суботу месяца. Мэтай пілігрымак з’яўляецца ўшанаванне першых суботаў месяца ў межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, а таксама наведванне адпустовай Будслаўскай базылікі ў межах Года Божай Міласэрнасці. Бліжэйшая пілігрымка адбудзецца 2 студзеня 2016 года. Па пытаннях удзелу ў пілігрымках звяртацца па тэлефонах: (мтс) 8-029-246-62-97; Прыкладны кошт пілігрымкі: 80 000 бел. руб. (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.