Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Cужэнскія пары Магілёўшчыны запрашаюцца на аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
Анонсы
16.12.2015 12:28

27 снежня, у свята Святой Сям'і, у 11.00 у магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава распачнецца святая Імша, падчас якой адбудзецца аднаўленне сужэнскіх абяцанняў.

Як адзначае ў звароце да вернікаў Магілёўшчыны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB, «падчас святой Імшы сужэнцы будуць мець магчымасць прайсці ва ўрачыстай працэсіі праз Святыя Дзверы і аднавіць свае сужэнскія абяцанні, складзеныя калісьці падчас сакрамэнту шлюбу».

Іерарх заахвочвае да ўдзелу асабліва тыя сямейныя пары, якія сёлета адзначаюць юбілей сумеснага жыцця, а таксама прадстаўнікоў руху «Хатні Касцёл» у Магілёве.

(IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.