Мерапрыемствы ў 90-годдзе нараджэння кс. Ёзаса Булькі пройдуць на Глыбоччыне |
Анонсы |
16.12.2015 15:02 |
27 снежня пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння кс. Ёзаса Булькі, былога пробашча касцёла Святой Ганны ў Мосары Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Праграма:
Ксёндз Ёзас Булька (1925 г. — 9 студзеня 2010 г.) каля 20 гадоў служыў у парафіі ў в. Мосар. Стаў шырока вядомы ў Беларусі і за яе межамі як прапагандыст здаровага ладу жыцця. Святар выступіў ініцыятарам стварэння шэрагу аб’ектаў, якія зрабілі Мосар турыстычнай меккай: антыалкагольны музей, Алея цвярознікаў. Дзякуючы святару многія жыхары Мосара і навакольных вёсак перасталі злоўжываць алкаголем. Ксёндз Ёзас Булька шмат чаго зрабіў для добраўпарадкавання Мосара: па яго ініцыятыве ў вёсцы былі створаны Крыжовы шлях, стадыён, страусіная ферма, дэндрапарк, перад касцёлам узведзены помнік Яну Паўлу II.
(AG) |