Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску з’явіцца трэцяя па ліку суполка Маці Божай руху Нотр-Дам
Анонсы
21.12.2015 16:17

27 снежня, у свята Святой Сям'і, у сталічнай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ падчас Імшы ў 12.00 пройдзе ўрачыстае прыняцце суполкай Маці Божай пры гэтай парафіі Канстытуцыі руху «Equipes Notre-Dame».

Пасля прыняцця Канстытуцыі руху, або па-іншаму «Карты руху», суполка стане  паўнапраўным членам руху «Нотр-Дам» у Беларусі. На сёння ў Беларусі налічваецца 19 суполак руху. Суполка пры парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ стане трэцяй у Мінску.

У Беларусі рух «Нотр-Дам» дзейнічае з 2004 года. Мэта суполак Маці Божай — у дапамозе сужэнствам у адкрыцці і рэалізацыі ўсіх вымярэнняў сакрамэнту сужэнства.

Літургію ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Трансляцыя святой Імшы будзе наладжана на Catholic.by.

Кс. Уладзімір Марушэўскі SChr, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.