9-10 чэрвеня ў Віцебску адбудзецца XII навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». Канферэнцыю праводзіць Віцебская дыяцэзія Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі сумесна з упраўленнем аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі і студэнты ўніверсітэтаў, каледжаў, а таксама хрысціяне, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, усе педагогі, якія цікавяцца дадзенай тэмай. Па матэрыялах канферэнцыі плануецца выпуск друкаванага выдання. Праграма канферэнцыі 9 чэрвеня 11.00 – 11.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў (Віцебскі аблвыканкам, вул. Гогаля, 6)
12.00 – пленарнае пасяджэнне (канферэнц-зала Віцебскага аблвыканкама, Віцебск, вул. Гогаля, 6, І паверх)
Адкрыццё канферэнцыі, прывітанне ўдзельнікаў
- старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў;
- начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, д-р мед. навук, прафесар Юрый Дзяркач;
- ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч
Даклады:
- 12.30 – начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, д-р мед. навук, прафесар Юрый Дзяркач (Беларусь) «Перспектывы развіцця анкалагічнай дапамогі ў Віцебскай вобласці»
- 13.00 – доктар медыцыны, прафесар Эдуард Матэвасян, Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт, ТУМ, Баварыя (Германія) «Гепатацэлюлярная картынома і сучасныя аспекты трансплантацыі печані»
- 14.00 – 15.00 – перапынак
- 15.00 – галоўны менэджэр фармацэўтычнага аддзела клінікі «А. Джэмэлі» доктар мед. Гаспарэ Гульельмі (Італія)
- 15.30 – дацэнт кафедры гісторыі новага і навейшага часу БДУ, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Ларыёнаў (Беларусь) «Каталіцкі Касцёл, цывілізацыя любові, культура жыцця»
- 16.00 – заг. агульнай хірургіі клінікі «А. Джэмэлі» доктар мед. Эрыда Нурэ (Італія)
- 16.30 – дактарант Каталіцкага ўніверсітэта Любліна Амброзій Яраслаў Акрой OFM (Польшча) «Адмаўленне ад пастаяннай тэрапіі ў святле асобных дакументаў вучэння Касцёла»
16.00 – 16.30 – дыскусія. Заключнае слова – біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
10 чэрвеня
10.00 – 13.00 – секцыйнае пасяджэнне (канферэнц-зала Віцебскага аблвыканкама, вул. Гогаля, 6)
Рэгламент выступлення 10 хвілін
Даклады:
- Доктар біблейскай тэалогіі, пробашч парафіі Св. Уладзіслава ў Віцебску кс. Адам Дынак (Беларусь) «Бог – пацыент – хрысціянін: вучэнне Бібліі на аснове выбраных фрагментаў»
- Доктар медыцынскіх навук, заг. кафедры агульнай практыкі – сямейнай медыцыны і ўнутраных хваробаў Харкаўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта, прафесар Людміла Пасіешвілі (Украіна) «Біяэтычныя падыходы ў правядзенні навуковых даследаванняў у клініцы ўнутраных хваробаў»
- Кандыдат гістарычных навук, заг. кафедры філасофіі і паліталогіі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, дацэнт Ларыса Лукіна (Беларусь) «Глабальная этыка як міждысцыплінарныя навуковыя веды»
- Аспірант Каталіцкага ўніверсітэта Любліна Катажына Уршуля Бароўска (Польшча) «Каштоўнасць чалавечага цярпення»
- Магістр теэалогіі, дактарант Каталіцкага ўніверсітэта Любліна с. Дар’я Галубкова OV «Тэалагічнае вымярэнне штучнай пракрэацыі»
- Доктар мед. навук, прафесар кафедры тапаграфічнай анатоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Мікалай Харкевіч «Выхаванне студэнцкай моладзі ў праваслаўных традыцыях»
- Магістр тэалогіі, дактарант Каталіцкага ўніверсітэта Любліна Андрэй Агапаў (Польшча) «Духоўныя прычыны бясплоднасці. Выбраныя аспекты»
- Дактарант Каталіцкага ўніверсітэта Любліна Агнешка Рэната Езёрска «Кантрацэпцыя – выраз адказнасці або пагроза для жыцця, здароўя, сапраўднай любові. Ацэнка і пастырскія пастулаты»
Заключнае слова – біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
Дыскусія
У праграме магчымы змены.
(AG)
|