Паслухаць калядкі і пастаралкі ў аўтарскай апрацоўцы адной з найбольш знакамітых музычных сем’яў у Польшчы — Паспяшальскіх — можна будзе ў Гродне і Мінску.
У Гродне канцэрт адбудзецца 13 студзеня ў 19.30у касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (вул. Курчатава, 41).
У Мінску канцэрт адбудзецца 15 студзеня ў 19.30у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9).
Уваход на канцэрты вольны.
Ян Паспяшальскі — польскі музыка, кампазітар, публіцыст, аўтар радыё- і тэлепраграм, вядомы многім, асабліва маладым, жыхарам нашай краіны. На працягу многіх гадоў ён наведвае летам Івянец, дзе праводзіць «Музычную мастэрню».
Аркестр пад той жа назвай, які складаецца з 14 музыкантаў, аб’ядноўвае два пакаленні вядомых ва ўсёй Польшчы і за яе межамі выканаўцаў калядак з сям’і Паспяшальскіх.
Сёлетнія калядныя гастролі Паспяшальскіх пачаліся 27 снежня ў Яроціне, адкуль музыкі вандравалі з канцэртамі праз усю Польшчу, наведаюць Беларусь, а затым Літву. У горад над Нёманам Паспяшальскія завітаюць упершыню.
Два пакаленні артыстаў на сцэне — прыклад каштоўнасці, якой з’яўляецца каталіцкая сям’я. У наш час такая сям’я, злучаная верай, — сведчанне патрыятызму і вернасці хрысціянскай культуры.