Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі запрашае на Агульнабеларускі юбілей супрацоўнікаў санктуарыяў
Анонсы
08.01.2016 17:00

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды Года Божай Міласэрнасці запрашае ўсіх супрацоўнікаў санктуарыяў дыяцэзій Беларусі на Міждыяцэзіяльную сустрэчу супрацоўнікаў санктуарыяў, якая адбудзецца 19 студзеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у в. Тракелі Воранаўскага раёна.

На сустрэчу запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі, якія развіваюць дзейнасць санктуарыяў у Беларусі.  

Курыя заахвочвае да ўдзелу прадстаўнікоў з кожнага месца, якое мае статус санктуарыя ва ўсіх чатырох дыяцэзіях.

Адказнымі за сустрэчу з’яўляюцца кс. д-р Уладзімір Гуляй, біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Лідскага раёна, і кс. Аляксандр Рудзевіч, пробашч парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Марыі Панны і кусташ санктуарыя ў Тракелях.

Аб сваім удзеле ў сустрэчы неабходна паведаміць да 16 студзеня кс. Аляксандру Рудзевічу (тэл. 8 029 586 28 27) або ў Гродзенскую курыю (тэл. 8 029 286 31 78, e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ).  

Праграма Агульнабеларускага юбілею супрацоўнікаў санктуарыяў

11.00 — прывітанне. Гімн да Духа Святога, Літургія гадзінаў (Horam mediam)
11.20 — канферэнцыя «Санктуарыі ў службе Божай Міласэрнасці»
12.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
12.30 — святая Імша
13.30 — абед
14.30 — дыскусія і размова на тэмы «Прапановы перажывання Года Міласэрнасці ў санктуарыях Беларусі», «Абмен пастаральным досведам працы і кіраўніцтвам санктуарыямі», «Сумеснае планаванне»
15.30 — Вяночак да Божай Міласэрнасці. Благаслаўленне на заканчэнне

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.