Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Экуменічныя набажэнствы пройдуць у Беларусі (абноўлена)
Анонсы
21.01.2016 11:32

У Беларусі пройдзе чарговы Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Па традыцыі ў Каталіцкім Касцёле ён праводзіцца з 18 па 25 студзеня і сёлета будзе арганізаваны ў 49-ы раз.

Беларусь ужо доўгія гады далучаецца да гэтай ініцыятывы, і з цягам часу заклік да адзінства не губляе сваёй актуальнасці, а наадварот, толькі вастрэй адчуваецца неабходнасць такой малітвы.

Сёлета Тыдзень малітваў адбудзецца пад дэвізам «Пакліканыя, каб абвяшчаць вялікія справы Пана» (пар. 1 П 2, 9).

Кульмінацыяй Тыдня малітваў заўсёды з’яўляецца экуменічнае набажэнства.

У Беларусі экуменічныя набажэнствы з удзелам прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы і іншых канфесій адбудуцца 23 студзеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску, катэдральных касцёлах у Магілёве і Гродне.

У архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску экуменічнае набажэнства пачнецца ў 19.00. У 18.30 адбудзецца святая Імша.

У катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне экуменічнае набажэнства пачнецца ў 18.00. Пасля ў 19.00 адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі адзінства хрысціян.

У катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве экуменічнае набажэнства пачнецца ў 19.00. У 18.30 адбудзецца святая Імша.

Аднак, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску  экуменічнае набажэнства пройдзе ўжо 22 студзеня і пачнецца ў 19.00. У 18.00 адбудзецца святая Імша. 



Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян, якія арганізуюць Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і Сусветная Рада Цэркваў, праходзяць з 1968 года. Падчас іх прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, канферэнцыях, канцэртах і г.д., каб маліцца аб еднасці згодна са словамі Хрыста: «Каб усе былі адно».

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.