Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салезіянская супольнасць у Беларусі падзякуе за юбілейны год 200-годдзя святога Яна Боско |
Анонсы |
22.01.2016 18:07 |
31 студзеня ў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка) адбудзецца агульнабеларускае свята Дона Боско, на якое прыбудуць прадстаўнікі ўсіх салезіянскіх пляцовак у Беларусі. Cвята, якое распачнецца святой Імшой а 12-й гадзіне, стане адмысловай падзякай за 200-годдзе з дня нараджэння святога. У 14.00 гасцей чакае адмысловая святочная праграма, падчас якой упершыню будзе прэзентавана (і пазней — уручана) Канстытуцыя Таварыства святога Францішка Сальскага на беларускай мове. Таксама будуць падведзены вынікі турніра па мікра-футболе Кубак Дона Боско-5. Завершыцца свята супольным абедам. Арганізатары свята Дона Боско запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных. (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.