У Гродне пройдзе фармацыйная сустрэча для святароў дыяцэзіі ад 1 да 10 гадоў святарства |
Анонсы
|
17.02.2016 16:05 |
Сустрэчы пройдуць у кляштары айцоў піяраў у Шчучыне. 23-24 лютага адбудзецца фармацыйная сустрэча для святароў ад 1 да 5 гадоў святарства ўключна, 24-25 лютага — ад 6 да 10 гадоў святарства ўключна.
Праграма:
23 лютага, 24 лютага
16.00 — прыезд святароў 16.45 — уступная канферэнцыя (кс. Miкалай Ціхановіч) 17.30 — святая Імша, злучаная з нешпарамі 18.45 — вячэра 19.45 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Споведзь 21.00 — братэрская сустрэча
24 лютага, 25 лютага
8.15 — Ютрань з разважаннем над Божым словам 9.00 — сняданак 9.45 — лекцыя-дыскусія на тэму «Юрыдычныя і пастырскія аспекты змешаных сужэнстваў» (кс. Павел Урбан, віцэ-афіцыял Касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі) 10.30 — перапынак на каву 11.00 — працяг лекцыі з дыскусіяй на тэму «Юрыдычныя і пастырскія аспекты змешаных сужэнстваў» 12.00 — святая Імша з удзелам біскупа 13.00 — абед. Заканчэнне
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі просіць ксяндзоў дэканаў і віцэ-дэканаў паведаміць святарам сваіх дэканатаў аб гэтых сустрэчах і пераслаць ім праграму, а таксама нагадаць ім аб абавязку ўдзелу ў фармацыйных сустрэчах, які біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч зацвердзіў асобным дэкрэтам.
Пробашчы на гэты час павінны знайсці замену сваім вікарыям. Святары-законнікі, якія маюць фармацыю пры сваіх манаскіх супольнасцях, абавязаны прадставіць пасведчанне аб законнай сталай фармацыі ў біскупскую курыю.
У выпадку немагчымасці ўдзелу абавязкова трэба паведаміць аб гэтым кс. Мікалаю Ціхановічу, мадэратару сталай фармацыі маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі (тэл. 8 029 661 14 05; e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
). (AG)
|