Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
План урачыстасцяў на заканчэнне Года кансэкраванага жыцця ў Мінску
Анонсы
04.02.2016 11:22

4 лютага адбудуцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да заканчэння Года кансэкраванага жыцця ў Беларусі. На іх у мінскі касцёл свв. Сымона і Алены і архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі запрашаюцца кансэкраваныя асобы, якія служаць па ўсёй Беларусі.

Год кансэкраванага жыцця, які доўжыўся ў Каталіцкім Касцёле з 30 лістапада 2014 года, падышоў да завяршэння.

У Паўсюдным Каталіцкім Касцёле ён завершыцца 2 лютага, а мерапрыемствы, прысвечаныя яго заканчэнню ў Беларусі, адбудуцца на два дні пазней — 4 лютага.

Прадстаўнікі кансэкраванага жыцця ў Беларусі падчас спеву «Песні кансэкраваных асобаў» на Будслаўскіх урачыстасцях у 2015 г.

Праграма:

11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якую праводзяць кансэкраваныя асобы (месца правядзення — архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі).

12.00 — святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч (месца правядзення — архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі).

Пераход у касцёл свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

14.00 — сустрэча кансэкраваных асобаў са свецкімі людзьмі. Словы падзякі кансэкраваным асобам, якія паспрыялі ўзрастанню веры, сведчанні (месца правядзення — дольная зала Чырвонага касцёла).

Абед

Прыняць удзел у гэтых урачыстасцях запрашаюцца ўсе кансэкраваныя асобы, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.