| Вуглавы камень беларускай грэка-каталіцкай царквы асвецяць у Лондане |
| Анонсы |
| 01.02.2016 11:33 |
|
Царква будзе пабудавана з дрэва, і гэта будзе першая драўляная царква ў горадзе з часоў вялікага лонданскага пажару 1666 года і першая ў гісторыі беларуская каталіцкая царква за межамі Беларусі. Удзельнічаць у абрадзе асвячэнне і ў святой Літургіі будуць Апостальскі Нунцый у Вялікабрытаніі арцыбіскуп Антоніо Меніні і іерарх Украінскай каталіцкай епархіі Святой Сям'і ў Лондане. Затым адбудзецца сустрэча з пачастункам для ўсіх прысутных. Царква святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народа — мемарыял ахвярам атамнай катастрофы 1986 года ў Чарнобылі.
Яна размесціцца побач з Марыян Хаўзам — будынкам, з якога пачыналася гісторыя місіі ў 1946 г., насупраць Скарынаўскай бібліятэкі. Архітэктар праекта — малады лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзыўай Рафаэль Со, які з’яўляецца грэка-католікам і цікавіцца беларускай архітэктурай. Мерапрыемства адбудзецца 7 лютага ў 10.30 па адрасе: Marian House, Holden Avenue, London, N12 8HY. (АлГ) |


7 лютага ў Лондане будзе асвечаны вуглавы камень царквы святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народа.
для друку