| Акцыя «Добры чацвер» шукае валанцёраў |
| Анонсы |
| 03.03.2016 10:30 |
|
Кожны чацвер з 18.00 да 21.00 два валанцёры будуць стаяць на ўваходзе ў гандлёвы зал і раздаваць улёткі з пералікам тавараў, неабходных дзіцячым дамам. Каля валанцёраў будзе знаходзіцца кош для збору тавараў. Па пытаннях валанцёрскай дапамогі можна звязвацца па наступных нумарах: + 375 29 622 19 41 Дапамагчы выхаванцам дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці можна, набыўшы ў краме і пакінуўшы на выхадзе ў валанцёра ў кошы неабходныя дзецям тавары:
Акцыя «Добры чацвер» арганізавана пры падтрымцы фонду прападобнай Еўфрасінні Полацкай, брацтва ў гонар Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас». (AG), (AYU) |


З 4 лютага па 4 жніўня 2016 года ў гіпермаркетах «Гиппо» ў Мінску на пр. Партызанскім 150 А, Гарэцкага 2 і Ігуменскім тракце 30 праходзіць акцыя «Добры чацвер». Акцыя накіравана на збор неабходных тавараў для выхаванцаў дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці.
для друку