13-15 мая ў Баранавічах пройдзе І Кангрэс сямейных рухаў у Беларусі. Кангрэс будзе прысвечаны тэме «Прабачэнне і прымірэнне ў сям’і» і прымеркаваны да Юбілейнага Года Міласэрнасці.
Арганізатар кангрэсу — Рада па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Як адзначыў у каментарыі журналісту Catholic.by сакратар Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі а. Пётр Фраштэнга OCD, кангрэс аб’яднае разам прадстаўнікоў сямейных рухаў, катэхетаў і выпускнікоў Школы сямейнага жыцця з Гродна і Мінска.
Сям'я — аснова любога грамадства (ілюстрацыйнае фота) Кангрэс пачнецца 13 мая ў 17.00. Праграма, акрамя дакладаў, уключае працу ў групах метадам «адкрытай прасторы». Вынікам працы стане дакумент, апрацаваны кіраўнікамі дыскусійных груп. «Дакумент будзе датычыць вельмі важнай тэмы прабачэння — падмурку шчаслівай сям’і, — дадаў а. Пётр Фраштэнга. — Пытанне будзе разгледжана з пункту гледжання псіхалогіі, сацыялогіі, Бібліі і г.д.». Паводле слоў айца кармэліта, чакаецца, што ў далейшым дакумент будзе выкарыстаны ў працы дарадчыкаў сямейнага жыцця і будзе карысны ўдзельнікам сямейных рухаў Беларусі. Кангрэсы сямейных рухаў праводзяцца ў шэрагу краін свету рэгулярна. Плануецца, што і ў Беларусі падобныя кангрэсы таксама стануць штогадовымі. У ліку дакладчыкаў на кангрэсе выступяць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,
рэктар семінарыі ў Пінску кс. Андрэй Рылка, псіхолаг Наталля Пан, а
таксама запрошаны эксперт з Расіі ў пытаннях абароны жыцця Галіна
Масленікава.
Праграма 13 мая
- 17.00 — урачыстае адкрыццё
- 17.30 — даклад с. Барбары Сайнок «Клопат Касцёла пра сям’ю»
- 18.00 — святая Імша, якую ўзначаліць кс. маг. ліц. Андрэй Рылка
- 19.15 — вячэра
- 20.30 — прэзентацыя сямейных рухаў
14 мая
- 8.00 — сняданак
- 9.00 – 9.30 — даклад Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Прабачэнне і прымірэнне — шлях да захавання сям’і»
- 9.45 – 10.15 — даклад кс. маг. ліц. Андрэя Рылкі на тэму «Хрысціянская антрапалогія і сучасныя канцэпцыі чалавека»
- 10.30 – 11.00 — перапынак на каву
- 11.00 – 12.00 — даклад кс. маг. ліц. Юзафа Мацёнга на тэму «Прабачэнне і прымірэнне ў Бібліі»
- 12.30 — святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
- 13.30 — абед
- 15.00 – 15.30 — даклад псіхолага Наталлі Пан на тэму «Віна, прабачэнне, помста: погляд знутры»
- 15.45 – 16.15 — даклад Галіны Масленікавай на тэму «Прабачэнне і пакора»
- 16.30 – 17.30 — даклад др. Веславы Оклы «Крызіс і аздараўляльная моц надзеі»
- 18.00 — вячэра
- 19.00 — інтэрактыў (пытанні-адказы)
15 мая
- 7.30 — святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка
- 9.00 – 10.00 — сняданак
- 10.00 – 11.30 — праца ў групах
- 11.30 — падсумаванне працы ў групах, дыскусія, заканчэнне
- 12.30 – 13.30 — абед
Запісацца на І Кангрэс сямейных рухаў можна да 27 красавіка ў дыяцэзіяльных душпастыраў сем’яў або па тэлефонах:
+375 29 130 18 54 а. Пётр Фраштэнга OCD +375 29 340 73 74 c. Барбара Сайнок +375 29 588 42 73 Ірына Мялешка (IL), (AYU)
|