Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Рэкалекцыі для душпастырства студэнтаў і працоўнай моладзі «Open» пройдуць у Гродне |
Анонсы
|
12.02.2016 10:00 |
25-27 лютага ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для душпастырства студэнтаў і працоўнай моладзі «Open» на тэму «Эўхарыстыя – школа міласэрнасці». Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашае душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза.
Месцам правядзення духоўных практыкаванняў стане гродзенскі рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.
Праграма рэкалекцый:
25 лютага
- 19.15 – святая Імша з канферэнцыяй
- 20.15 – працяг канферэнцыі (сустрэча ў зале). Сведчанне рэкалекцыяніста. Пытанні і адказы.
26 лютага
- 19.15 – святая Імша з канферэнцыяй
- 20.00 – разважанне Крыжовага шляху
- 20.45 – выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння). Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам
27 лютага
- 19.15 – святая Імша з канферэнцыяй (пасля – час на сведчанне або канцэрт праслаўлення і заканчэнне)
Сёлета рэкалекцыі для моладзі правядзе кс. Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі.
(JM)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.