Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
5-6 сакавіка ў магілёўскай катэдры пройдзе чуванне моладзі і 24-гадзінная адарацыя (+праграма) |
Анонсы |
01.03.2016 13:57 |
Ініцыятыва такой адарацыі ў Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці належыць Папу Францішку. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пачнецца 5 сакавіка ў 9.00 і завершыцца 6 сакавіка ў 9.00. Адарацыя будзе праходзіць у бакавой капліцы Маці Божай Бялыніцкай.
Розныя рухі і супольнасці, а таксама паасобныя парафіі ўсяго Магілёўскага рэгіёну ўжо падзялілі паміж сабой час чування перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам такім чынам, каб Езус быў адараваны на працягу дня і ночы. Чуванне моладзі пачнецца 5 сакавіка ў 12.00. Тэмай сёлетняга чування для ўсёй архідыяцэзіі сталі словы са Святога Пісання «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13). Праграма чування:
Да ўдзелу запрашаецца моладзь Магілёўшчыны і ўсе жадаючыя. (LSh),(АлГ) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.