Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB здзейсніць пастырскую візітацыю ў Магілёўскім рэгіёне (+праграма)
Анонсы
07.04.2016 15:29

Згодна з распараджэннем Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца пастырская візітацыя, якую здзяйсняюць ардынарый архідыяцэзіі і яго дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі ў Мінскім і Аляксандр Яшэўскі SDB у Магілёўскім рэгіёнах. rПрацяг візітацыі парафій біскупам Аляксандрам Яшэўскім:

  • 3-5 красавіка – парафія Божай Міласэрнасці ў Асіповічах
  • 8-10 красавіка – парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Шклове, Узвышэння Святога Крыжа ў Княжыцах (Шклоўскі р-н) і Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фашчаўцы
  • 23-25 красавіка – парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Касцюковічах
  • 28-30 красавіка – парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску і Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай у Клічаве
  • 5 мая – парафія Святой Ганны ў Глуску
  • 6-8 мая – парафія Маці Божай Бялыніцкай у Горках
  • 16-17 мая – парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла ў Чавусах
  • 5-6 чэрвеня – парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мсціслаўлі
  • 19-20 чэрвеня – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Крычаве
Душпастыры парафій Магілёўскага рэгіёну і біскуп Аляксандр Яшэўскі сардэчна запрашаюць вернікаў на супольную малітву і сустрэчы з пастырам, каб разам будаваць жывы Касцёл, а таксама ўзрастаць і ўмацоўвацца ў веры ў Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці.

    (АG)

     

    Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.