Рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, пройдуць у Гродне (+праграма) |
Анонсы
|
11.03.2016 11:56 |
18-20 сакавіка ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне (вул. Парыжскай Камуны, 1) адбудуцца рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання. Тэма духоўных практыкаванняў – «Устану і пайду да майго Айца».
На рэкалекцыі запрашаюцца юнакі ад 14-гадовага ўзросту.
Праграма рэкалекцый
18 сакавіка
- да 18.00 – прыезд, размяшчэнне
- 18.00 – cвятая Імша
- 19.00 – вячэра
- 19.40 – сустрэча, знаёмства
- 21.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 22.30 – адпачынак
19 сакавіка
- 7.30 – пад'ём
- 8.00 – святая Імша
- 9.00 – сняданак
- 10.00 – канферэнцыя
- 11.00 – евангелізацыйны праект
- 12.30 – падвядзенне вынікаў (прадстаўленне праектаў)
- 13.30 – абед
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 16.00 – праца ў групах (разважанне над Божым словам)
- 18.00 – вячэра
- 19.00 – святая Імша і ўдзел у Крыжовым шляху вуліцамі горада
- 22.00 – адпачынак
20 сакавіка
- 8.00 – пад'ём
- 8.30 – ранішнія малітвы, Ютрань
- 9.00 – сняданак
- 10.00 – катэхезы ў групах
- 11.30 – агульная сустрэча, падвядзенне вынікаў
- 12.00 – абед
- 13.00 – працэсія з пальмамі вуліцамі горада
- 14.00 – святая Імша ў катэдральным касцёле
- 15.30 – гарбата, ад'езд
Рэкалекцыі дапамогуць многім маладым людзям задумацца над сваім жыццём, а асабліва над тым, ці з’яўляецца іх пакліканнем шлях святарства.
Арганізатары просяць паведаміць аб сваім удзеле: 8 0152 77 02 34 або
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.
(AG)
|