Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рух «Focolare» запрашае на сустрэчу-прэзентацыю, прысвечаную памяці сваёй заснавальніцы (абноўлена)
Анонсы
11.03.2016 10:37

Рух «Focolare» запрашае на сустрэчу-прэзентацыю «Мы нясём адзінства ў жыццё», прысвечаную памяці заснавальніцы руху К’яры Любіч. Сустрэча адбудзецца 12 сакавіка ў мінскім моладзевым цэнтры імя святога Яна Боско (вул. Пляханава, 28-1), пачатак у 13.00.

На сустрэчы сабраныя будуць успамінаць вядомую ўсяму свету італьянку, якая ўзначаліла экуменічны рух – сёння гэта 2,5 млн чалавек са 182 краін. З гэтага года ў Беларусі таксама пачынае дзейнічаць пастаянны факаляр.

Падчас Другой сусветнай вайны К’яры Любіч адкрылася, што «жыць кожным радком Евангелля дзень за днём» магчыма, прычым «з незвычайнай інтэнсіўнасцю». Гэтую «простую і геніяльную методыку» – уважлівае малітоўнае чытанне Божага слова, разважанне над ім у кантэксце сучасных праблем – К’яра Любіч прапанавала ўсім. З таго часу члены руху імкнуцца «адкрываць Евангелле як закон штодзённага жыцця».

Акрамя таго, К’яра пераканалася, што менавіта любоў да бліжняга – гэта «моцная крыніца духоўнага жыцця». Каб выконваць запавет Хрыста «каб усе былі адно», яна заклiкала сваіх аднадумцаў захоўваць адзінства ў царкоўнай супольнасці, весці дыялог з іншымі канфесіямі і рэлігіямі, а таксама з тымі, хто «не мае акрэсленых рэлігійных перакананняў».

Суполкі «Focolare» (з італ. «хатні ачаг») – духоўныя і свецкія асобы розных канфесій, узросту, сацыяльнага стану і нацыянальнасцяў ва ўсім свеце – імкнуцца жыць па ўзоры першых хрысціянскіх супольнасцяў – яны заўсёды адкрыты да стасункаў і дыялогу. Ідэалам руху з’яўляецца ўвасабленне ў жыццё малітвы Езуса да Айца: «Каб усе былі адно» (Ян 17, 21).

На сустрэчы будзе магчымасць даведацца аб дзейнасці руху, пазнаёміцца з яго членамі, задаць пытанні.

Даведкі па тэлефоне +375(25)7084048+375(25)7084048 — Анжаліка.
Рэгістрацыя на сустрэчу>>>

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.