Мiнскi мiжнародны адукацыйны цэнтр імя Й. Рау (пр-т газеты «Правда», 11) запрашае прыняць удзел у мiжканфесiйным семiнары «Жыццё як дар Божы ў эпоху навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi i тэхнічных катастроф. Да 30-годдзя Чарнобыльскай i 5-годдзя Фукусiмскай катастроф». Семінар адбудзецца 9 сакавiка.
Удзел у семiнары бясплатны.
Мэта семінара — развіццё рэгіянальнага і еўрапейскага багаслоўска-філасофскага дыялогу па пытаннях экалагічнай этыкі і маралі.
Задачы: асэнсаванне ўрокаў тэхнагенных катастроф сучаснасці (Чарнобыль, Фукусіма), фарміраванне экалагічнай свядомасці ў рэлігійных супольнасцях і ў штодзённым жыцці вернікаў, выхаванне будучага пакалення ў духу салідарнасці пакаленняў ва ўмовах прагрэсіруючага дэфіцыту прыродных рэсурсаў.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Праграма семінара
13.15 – 14.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў. Перапынак на каву
14.00 – 15.30 — пленарнае пасяджэнне, даклады, паведамленні, дыскусія па дакладах
Уступнае слова дырэктара Мінскага МАЦ імя Й. Рау В. Ф. Балакірава
Малітва памяці ліквідатараў і ахвяр Чарнобыльскай катастрофы (аўтар — рабін Грыгорый Котлер) 1. Экалогія душы як фундамент класічнага багаслоўя. Дакл.: протаіерэй Алексій Васін, дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя (Беларуская Праваслаўная Царква)
2. Кабала аб Стварэнні. Дакл.: Грыгорый Абрамовіч, галоўны рабін Рэлігійнага аб’яднання абшчын прагрэсіўнага іўдаізму ў Рэспубліцы Беларусь
3. Жыццё як дар Божы. Дакл.: Я. А. Цімафееў, прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі (Евангельскія Хрысціяне Баптысты).
15.30 – 16.00 — перапынак на каву 16.00 – 16.45
Чарнобыль у маім лёсе: сведчанні і ўспаміны сучаснікаў
16.45 – 18.00 – прэзентацыя праектаў «Экалагічнае вымярэнне веры»
С. Юшкевіч. Царква і дзяржава: супрацоўніцтва ў імя будучыні. «Экаідэя» — экалагічны імператыў штодзённасці Я. А. Цімафееў, А. Г. Лотараў. Міжнародныя і міжканфесійныя экалагічныя праекты ЕХБ. Ад Ёханэсбурга да «Жемчужинки».
18.00 – 18.30 — падвядзенне вынікаў семінара 18.30 — вячэра ў рэстаране «Вестфалія» (AG)
|