Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія ва Уздзе запрашае на экскурсію ў Санкт-Пецярбург
Анонсы
05.03.2016 19:45

Парафія Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе запрашае наведаць з 16 па 20 чэрвеня адзін з цудоўных гарадоў Расіі – велічны Санкт-Пецярбург.

«На гэтай аўтобуснай экскурсіі вы атрымаеце ўнікальную магчымасць убачыць мноства славутых мясцін і файных краявідаў, – адзначае адказны за экcкурсію, пробашч парафіі ва Уздзе кс. Дзяніс Шастаковіч MSF. – Чаго варты адзін Эрмітаж з яго безлічнымі калекцыямі, які з’яўляецца адным з найбольш значных музеяў не толькі Расійскай Федэрацыі, але і ўсяго свету. Піцер, адзіны ў Расіі горад, дзе разводзяць масты, асабліва прываблівае ў белыя ночы (з 25 мая па 22 чэрвеня). Час нашай экскурсіі – гэта час, калі ўжо цёпла і зелена, адчынены загарадныя паркі і сядзібы, адкрыты статуі і знакамітыя фантаны. Па каналах ходзяць прагулачныя кацеры, няспешна рухаюцца прасоленыя Балтыкай караблі».

Экскурсія ў Санкт-Пецярбург мае строга выбудаваную праграму, каб ахапіць максімальную колькасць месцаў для наведвання і зрабіць паездку захапляльнай і пазнавальнай.

Праграма экскурсіі

  • Чацвер – выезд з Мінска ў 21.00
  • Пятніца – прыезд, рассяленне, святая Імша ў храме. Сняданак. Сустрэча з гідам у холе гасцініцы. Загарадная экскурсія ў Пецяргоф «Пятроўскі парадыз». Экскурсія ў Вялікі Палац. Абед у кафэ горада. Вяртанне ў горад. Вольны час
  • Субота – святая Імша ў храме. Сняданак. Сустрэча з гідам у холе гасцініцы. Базыліка святой Кацярыны Александрыйскай. Экскурсія ў храм Уваскрасення Хрыстовага (Спас-на-Крыві). Эрмітаж, Летні сад. Пешая экскурсія «Няма нічога лепей за Неўскі праспект…». Экскурсія ў Рускі музей. Абед у кафэ горада. Вольны час
  • Нядзеля – святая Імша ў храме. Сняданак. Сустрэча з гідам у холе гасцініцы. Экскурсія ў Аляксандра-Неўскую лаўру. Царква Маці Божай Люрдскай і іншае. У 19.00 выезд у Мінск


Кошт паездкі – 140 долараў ЗША. У кошт уваходзяць пражыванне і двухдзённае харчаванне (сняданак і вячэра). Наведванне музеяў у кошт не ўваходзіць.

Падчас паездкі магчымыя змены ў праграме ў залежнасці ад жадання ўдзельнікаў.

Жадаючым прыняць удзел у экскурсіі неабходна ўнесці перадаплату.

Тэлефон:

+375 25 77 100 80  кс. Дзяніс Шастаковіч MSF

e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.