Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі па распазнанні паклікання адбудуцца ў пінскай духоўнай семінарыі
Анонсы
09.03.2016 20:27

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску запрашае юнакоў на рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню жыццёвага паклікання. Тэма рэкалекцый — «Умець выбіраць з Хрыстом».

Духоўныя практыкаванні пачнуцца 21 сакавіка ў 16.00 і скончацца 23 сакавіка ў 16.00. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ад 14 гадоў.

У межах рэкалекцый будзе магчымасць малітоўнай засяроджанасці, знаёмства з багаццем розных тыпаў духоўнасці Касцёла, магчымасць паразмаўляць са святарамі і семінарыстамі, каб навучыцца распазнаваць сваё пакліканне і жыццёвыя выбары.

Арганізатары рэкалекцый просяць паведаміць аб сваім удзеле па тэлефонах:

(0165) 65 41 45, маб. +375 29 727 31 98 

або напісаць на адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.