Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паўдзельнічаць у Аазісе і СДМ-2016 запрашае супольнасць «Каштоўная пярліна»
Анонсы
16.03.2016 11:38

Прыняць удзел у 15-дзённым Міжнародным Аазісе Новага Жыцця ў Закапанэ (Польшча) запрашае супольнасць «Каштоўная пярліна» руху «Святло-Жыццё».

Аазіс будзе праходзіць у Польшчы з 18 ліпеня па 3 жніўня, уключаючы ўдзел у Сусветных днях моладзі з Папам Францішкам.

Каб стаць удзельнікам Аазіса, трэба прайсці спецыяльную падрыхтоўку, якая будзе адбывацца падчас евангелізацыйных сустрэч у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены па панядзелках у 20.00 (дольны касцёл, каля бібліятэкі).

Кошт: 240 еўра.

З сабой неабходна мець: Біблію, ружанец, сшытак, спальнік, зручныя боты, адпаведную вопратку на святую Імшу.

Інфармацыя пра арганізатараў:

Міжнародная Дыяконія Евангелізацыі «Каштоўная пярліна» руху «Святло-Жыццё»

Каардынатар у Мінску: Ларыса 8-029-550-12-19, 8-044-72-60-005. 

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.