Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
22 сакавіка ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай — «Ноч канфесіяналаў»
Анонсы
18.03.2016 18:44

22 сакавіка ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка) пройдзе ўжо традыцыйная душпастырская акцыя «Ноч канфесіяналаў».

У гэты дзень у парафіяльнай капліцы па адрасе вул. Івянецкая, 15а (заезд для аўтамабілістаў з боку вул. Прытыцкага, 105) можна будзе прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Споведзь працягнецца з 18.00 да 24.00.

Ідэя «адчыненых канфесіяналаў» упершыню з’явілася ў 2007 годзе ў Чыкага (ЗША). Тады да сакрамэнту пакаяння прыступілі 2500 чалавек. Паступова ініцыятыва вечаровай споведзі знайшла свой працяг і ў іншых краінах.

У Мінску «ноч канфесіяналаў» упершыню ў 2012 годзе правёў кс. Францішак Рудзь. З таго часу душпастырская акцыя ў парафіі Маці Божай Будслаўскай праходзіць штогод.

JavaScript must be enabled in order for you to use Google Maps.
However, it seems JavaScript is either disabled or not supported by your browser.
To view Google Maps, enable JavaScript by changing your browser options, and then try again.


Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.