У мінскім касцёле на Залатой Горцы «ажывяць» Крыжовы шлях Хрыста |
Анонсы |
23.03.2016 11:08 |
Пачатак у 18.00. Містэрыя стане аповедам пра апошнія дні зямнога жыцця Хрыста і гісторыю збаўлення чалавецтва. Тэатралізаваная пастаноўка пакажа гледачам прадажнасць Юды, баязлівасць Пілата, бязлітаснасць натоўпу на чале з фарысеямі, адрачэнне Пятра, перасцярогі Анёла і спакусы д’ябла. Але найперш — мужную, ахвярную і міласэрную любоў Збаўцы. Фота Аляксандры Шчыглінскай Спектакль стане не толькі яскравым відовішчам, але і асаблівай духоўнай падрыхтоўкай да перажывання велікодных святаў. Пасля Крыжовага шляху арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць святую Імшу ў касцёле. (IL) |