Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юрый Касабуцкі правядзе велікапосныя рэкалекцыі ў гродзенскім катэдральным касцёле
Анонсы
18.03.2016 12:18

Сёлетнія велікапосныя рэкалекцыі ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне па запрашэнні пробашча кс. Яна Кучынскага правядзе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Пра гэта паведамляецца на старонцы «Мужчыны Святога Юзафа».

«Перад тым, як выбраць рэкалекцыяніста, я заўсёды малюся да Святога Духа. І Святы Дух указвае таго, каго трэба запрасіць», — падзяліўся пробашч парафіі.

Час правядзення рэкалекцый — Вялікі тыдзень — святаром абраны невыпадкова, а з тым, каб кожны з удзельнікаў змог яшчэ больш усвядоміць, да чаго ён падрыхтоўваўся 40 дзён Вялікага посту.

Прыняць удзел у рэкалекцыях запрашаюцца ўсе вернікі каталіцкіх парафій Гродна.

Графік правядзення:

Вялікі панядзелак (21 сакавіка):

9.00, 12.00, 19.00 — Імша з гаміліяй
17.00 — Імша з гаміліяй да дзяцей
20.00 — канферэнцыя для жанчын


Вялікі аўторак (22 сакавіка)

9.00, 12.00, 19.00 — Імша з гаміліяй
17.00 — Імша з гаміліяй да дзяцей
20.00 — канферэнцыя для мужчын

Вялікая серада (23 сакавіка)

9.00, 12.00, 19.00 — Імша з гаміліяй
17.00 — Імша з гаміліяй да дзяцей
20.00 — канферэнцыя для моладзі

Паводле msj.by, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.