10 красавіка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пачнецца беатыфікацыйны працэс Эдварда Вайніловіча. Прапануем вашай увазе праграму адкрыцця беатыфікацыйнага працэсу.
Эдвард Вайніловіч — грамадска-палітычны, культурны дзеяч і дабрачынца пачатку ХХ стагоддзя. Свядомы беларус, эрудыт, гаспадарнік, арганізатар і рэфарматар, палітык і мысліцель, які нарадзіўся ў 1847 годзе ў Савічах, а памёр у 1928 годзе ў Быдгашчы. Вядомы таксама як фундатар касцёла свв. Сымона і Алены ў Мінску. Дапамагаў у будаўніцтве святыняў розных канфесій у Беларусі: каталіцкіх, праваслаўных, яўрэйскіх і мусульманскіх, спрыяючы духоўнаму і культурнаму адраджэнню грамадства. Эдвард Вайніловіч — узор сапраўднага патрыёта, выбітнага грамадскага і культурнага дзеяча, які нашмат апярэдзіў свой час. Праграма: 11.00 — святая Імша 12.00 — сесія распачацця беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Эдварда Вайніловіча- спеў «Узняліся крыжы над святынямі»;
- малітва да Святога Духа, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч;
- інфармацыя канцлера курыі кс. Дзмітрыя Пухальскага аб прызначэнні беатыфікацыйнага трыбуналу;
- уручэнне дэкрэтаў членам трыбуналу, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч;
- канцлер зачытвае дэкрэт прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынала Анджэло Амато;
- віцэ-пастулятар кс. Раман Факсінскі звяртаецца да арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і членаў трыбуналу з просьбай аб распачацці беатыфікацыйнага працэсу, зачытванне кароткай біяграфіі Эдварда Вайніловіча;
- члены трыбуналу складаюць прысягу;
- падпісанне прысяг (спеў хору);
- слова падзякі ксяндза дэкана Уладзіслава Завальнюка, пробашча парафіі Свв. Сымона і Алены;
- слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які чытае ліст арцыбіскупа Кракаўскага кардынала Станіслава Дзівіша; малітва аб беатыфікацыі; благаслаўленне;
- працэсія да месца пахавання Эдварда Вайніловіча;
- спеў «Regina Caeli»
(AYU)
|