Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Шматгалосны Вялікдзень»: 28 сакавіка ў мінскай архікатэдры выступіць камерны хор «Паліфоніка» |
Анонсы |
25.03.2016 09:38 |
28 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі з канцэртам харавой музыкі выступіць камерны хор «Polifonica». Хор, якім будзе дырыжыраваць Павел Шэпелеў, выканае творы Ола Джэйна, Олвіна Шронена, Ко Матсушыта, Тарык О‘Рэган, Дзмітрыя Бартнянскага, Сяргея Рахманінава і інш. Пачатак канцэрту ў 19.30. «Polifonica» — аматарскі хор, заснаваны ў 2010 годзе. Ён складаецца з 30 удзельнікаў, кожны з якіх мае досвед харавога спеву. У рэпертуары калектыву — творы беларускай народнай музыкі як царкоўнага, так і свецкага зместу. Хор дэманстраваў сваё выканальніцкае майстэрства ў Германіі, Польшчы, Iталii, Iрландыi, Нiдэрландах, Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi, на Сардынii, у Японii. (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.