Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Эпічны хрысціянскі фільм «Бэн Гур» пакажуць па-беларуску 27 сакавіка
Анонсы
25.03.2016 11:03

Адзін з найбольш значных фільмаў усіх часоў, які быў зняты па кнізе, якую благаславіў Папа Рымскі Леў ХІІІ, упершыню будзе паказаны на беларускай мове ў Мінску 27 сакавіка.

«Бэн Гур» распавядае пра драматычнае жыццё юдэйскага князя Юды Бэн Гура ў І стагоддзі — падчас жыцця Хрыста і рымскай акупацыі Юдэі.

Стужка атрымала 11 прызоў кінапрэміі «Оскар» — у намінацыях «Лепшы фільм», «Лепшы рэжысёр», «Лепшы акцёр у галоўнай ролі», «Лепшы акцёр у ролі другога шэрагу», «Лепшая аператарская праца», «Лепшы мастак», «Лепшыя мастакі па касцюмах», «Лепшы гук», «Лепшыя спецэфекты», «Лепшы мантаж», «Лепшая музыка».


Пераклад твора зроблены беларускім кінапраектам «Кінаконг».

Сюжэтнай асновай для фільма стала кніга амерыканскага пісьменніка, палітыка, юрыста і вайскоўца Лью Уолеса «Бэн Гур: гісторыя Хрыста». Кніга атрымала благаслаўленне Папы Рымскага Льва ХІІІ як прасякнутая глубокай любоўю да евангельскай гісторыі і хрысціянскім духам.

Паказ адбудзецца 27 сакавіка — у Велікодную Нядзелю — у 17.00 па адрасе: вул. Фабрыцыуса, 4, бізнэс-клуб «IMAGURU».

Уваход вольны.

Аляксандр Гелагаеў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.