Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Велікодны канцэрт арганнай музыкі пройдзе 2 красавіка ў мінскім касцёле на Залатой Горцы
Анонсы
29.03.2016 17:06

Канцэрт да Вялікадня арганісткі Марыны Пінчуковай, студэнткі трэцяга курса БДАМ па фартэпіяна (клас праф. Ігара Алоўнікава) і аргана (клас дац. Уладзіміра Неўдаха) пройдзе 2 красавіка ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха).

Пачатак у 20.00. У праграме прагучаць творы Баха, Мендэльсона, Дзюпрэ, Жангена і інш.

Марына Пінчукова — пастаянная ўдзельніца калядных і велікодных канцэртаў у касцёле св. Андрэя Баболі (г. Полацк), касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Мінск); удзельніца майстар-класаў Іагана Трумэра (Аўстрыя), Венсана Дзюбуа (Францыя), Ёганэса Геферта (Германія), Эўгеніо Марыо Фаджыяні (Італія), Крысціяна Шміта (Германія). Дыпламант Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі ў Гатчыне (Расія), Міжнароднага конкурсу арганнай музыкі ў Гданьску (Польшча).

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.