У мінскім архікатэдральным касцёле будуць праводзіцца «Вечары для закаханых» |
Анонсы |
26.09.2016 11:49 |
З 5 кастрычніка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску будуць праводзіцца «Вечары для закаханых». Пачатак у 19.00. Да ўдзелу ў «Вечарах» запрашаюцца ўсе пары, якія пакуль толькі сустракаюцца, якія ўжо вырашылі ажаніцца і якія нават пра гэта яшчэ не думаюць. У «Вечарах» могуць браць удзел пары закаханых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці. Такія сустрэчы — магчымасць распазнаць сваё пакліканне, паглыбіць свае адносіны, а магчыма, і прыняць рашэнне на будучыню. «Вечары для закаханых» — дзевяць сустрэч, якія доўжацца 2 – 2,5 гадзіны і праводзяцца адзін раз на тыдзень. У сустрэчах могуць браць удзел толькі абое закаханыя. Сустрэчы праводзяцца сужэнскай парай і святаром, аніматарамі руху «Сужэнскія сустрэчы». Асноўным метадам працы на «Вечарах» з’яўляецца праца закаханых толькі ўдваіх. Штуршком да яе з'яўляюцца ўступы і сведчанні сужэнскіх пар і святароў. Удзельнікі ў сваіх парах маюць магчымасць глыбей пазнаёміцца са сваімі рысамі асобы, чаканнямі, вызначаюцца з агульнай сістэмай каштоўнасцяў у жыцці, вучацца, як вырашаць праблемы і будаваць гармонію сваіх адносін. Яны стараюцца зразумець, у чым сутнасць таямніцы шлюбу, адкрываюць месца веры ў сваім жыцці, даведваюцца пра асноўныя палажэнні вучэння Касцёла пра шлюб і сям’ю. «Вечары» прызначаны як для заручаных, так і для пар, якія сустракаюцца адно з адным без вызначанай даты вяселля, але сур'ёзна думаюць пра шлюб. У праграме таксама могуць удзельнічаць пары закаханых, якія яшчэ не думалі пра шлюб, але жадаюць паглыбіць свае веды пра сужэнства і сям’ю. Стварэнне сям’і — адказны працэс, звязаны з прыняццем сур’ёзных рашэнняў на ўсё жыццё. Праграма «Вечароў для закаханых» прапануе:
«Вынікам “Вечароў для закаханых” з’яўляюцца моцныя сем’і, дзе пануе любоў і згода, дзе сужэнцы слухаюць адно аднаго, дзеляцца сабою, разумеюць сваю другую палавінку і заўсёды гатовыя прабачаць», — адзначаюць арганізатары. Кантактны нумар для запісу: +375 29 622 28 24 Алена Бражнікава (AG)
|