Дабрачынная місія «Чыстае сэрца» збірае сродкі для арэнды сцэны на гала-канцэрт «Таленты чыстых сэрцаў» |
Анонсы |
04.04.2016 16:54 |
Праз сайт ulej.by кожны ахвотны можа ахвяраваць сродкі на арэнду сцэны ў Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску. Грошы можна пералічыць, выкарыстоўваючы плацёжныя карткі беларускіх і замежных банкаў. Таксама сродкі можна пералічыць праз плацёжную сістэму ЕРИП, якая дазваляе пералічваць грошы з дапамогай інфакіёскаў, банкаўскіх касаў, SMS-банкінгу, інтэрнэт-банкінгу, электронных грошай WebMoney, EasyPay, belqi, iPay. Старонка місіі на ulej.by. Гала-канцэрт «Таленты чыстых сэрцаў», які пройдзе 28 мая для выхаванцаў дзіцячых дамоў, інтэрнатаў і цэнтраў карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў, накіраваных на выяўленне і рэалізацыю індывідуальных здольнасцяў дзяцей праз развіццё інклюзіўнай прасторы. Сёлета фестываль пройдзе пад дэвізам «У коле сям’і нараджаецца душа». |