Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Божай Міласэрнасці будзе прысвечана чарговая сустрэча «Мужчын св. Юзафа» ў Гродне
Анонсы
06.04.2016 14:54

6 красавіка ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя ў Гродне пройдзе канферэнцыя на тэму «Божая Міласэрнасць». Мерапрыемства пройдзе ў межах красавіцкай сустрэчы супольнасці «Мужчыны святога Юзафа».

Супольнасць «Мужчыны святога Юзафа» запрашае ўсіх ахвотных гродзенскіх католікаў на сумесную малітву за сем’і, горад і ўсіх дзяцей.

«Здараецца так, што некаторыя праблемы, з якімі мы сутыкаемся, выкліканы бязбожнасцю і грэшным жыццём нашых продкаў і старэйшых членаў нашай сям’і; нявызнанымі грахамі, нявыплачанымі даўгамі, абортамі, забойствамі, уціскам удоў і сірот, варажбой і магіяй, ідалапаклонствам і г. д.

Гэтыя грахі маюць вельмі вялікія наступствы для іншых пакаленняў. Таму мы павінны маліцца і прасіць аб Божай Міласэрнасці і прабачэнні. Калі ёсць нейкія даўгі, іх патрэбна вярнуць. Калі ёсць пэўная нянавісць або крыўда, патрэбна памірыцца (Зых 59, 1-2)», — падкрэсліваюць арганізатары сустрэчы.

Малітва пачнецца святой Імшой у 19.00. Душпастыр супольнасці кс. Віктар Ханько правядзе канферэнцыю на тэму «Божая Міласэрнасць», а таксама сумесную малітву з мужчынамі.  

Паводле msj.by

(MV)
 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.