Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Традыцыйны міжрэлігійны суботнік пройдзе 9-10 красавіка ў Гомелі
Анонсы
06.04.2016 15:10

Міжрэлігійны суботнік, у якім прымуць удзел юдэі і хрысціяне, пройдзе ў Гомелі ўжо ў чацвёрты раз. Добраахвотнікі будуць працаваць на старадаўніх Прудкоўскіх могілках горада.

Адмысловы міжрэлігійны суботнік правядуць мясцовыя юдэйскія абшчыны, прадпрыемства «Гомельскі спецкамбінат» і вернікі-хрысціяне.

9 красавіка ў 10.00 распачнецца праца хрысціянскіх вернікаў, у нядзелю 10 красавіка — юдэяў.

Сумесная праца стане данінай памяці продкаў і дапаможа зрабіць крок да адзінства.

«Пра маральнае і духоўнае развіццё грамадства можна меркаваць па яго стаўленні да могілак. Пакіньце абыякавасць і стомленасць сэрцаў, далучайцеся да акцыі», — заклікаюць арганізатары.

На Прудкоўскіх могілках Гомеля пахаваны як хрысціяне, так і юдэі, а таксама салдаты Чырвонай арміі. На могілках хавалі ў 1920-1970-я гг. Аднак з часам могілкі сталі амаль цалкам зарослымі і занядбанымі. Дзякуючы працы валанцёраў на падобных суботніках, могілкі былі прыведзены ў парадак.

Паводле katolik-gomel.by (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.