Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча семінарыстаў Беларусі з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці пройдзе ў Пінску
Анонсы
08.04.2016 10:49

16-17 красавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці навучэнцамі вышэйшых духоўных семінарый.

Святкаванне пачнецца 16 красавіка ў 13.00. У 15.00 для ўсіх жадаючых адбудзецца адмысловая мультымедыйная прэзентацыя гісторыі і сучаснасці духоўных семінарый у Пінску і Гродне.

Кульмінацыйным момантам першага дня святкавання стане ўрачыстая святая Імша з удзелам біскупаў, святароў і семінарыстаў а 17-й гадзіне ў пінскай катэдральнай базыліцы, юбілейнай святыні.

На 20.00 запланавана інтэграцыйная сустрэча і малітоўнае чуванне разам з усімі вернікамі, асабліва моладдзю, у інтэнцыі семінарыстаў і новых пакліканняў да святарства.

17 красавіка ў 10.00 запланавана канферэнцыя з удзелам біскупаў, фарматараў і выкладчыкаў духоўных навучальных устаноў, абмеркаванні хвалюючых тэм з жыцця семінарыстаў у Беларусі і погляду на пакліканні як на мясцовым, так і на агульнакасцёльным узроўні.

У 12.00 у пінскай катэдры адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі семінарыстаў. Урачыстасць завершыць экскурсія-знаёмства з гістарычнай і духоўна-культурнай спадчынай семінарыі ў Пінску, якая сёлета адзначае 90-ю гадавіну заснавання.

Да ўдзелу ва ўрачыстасцях запрашаюцца ўсе, хто хацеў бы сваёй малітвай падтрымаць семінарыстаў з нагоды іх юбілейных мерапрыемстваў, а таксама тыя, хто цікавіцца мінулым і сучаснасцю духоўных семінарый Беларусі.

Больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел ва ўрачыстасцях можна атрымаць па тэлефонах семінарыі ў Пінску: +375 165 65 41 45, +375 29 52 35 153, +375 29 72 73 198.

Кс. Андрэй Рылка

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.