Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча Апостальства дапамогі душам чысцовым у Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца ў Лідзе
Анонсы
20.04.2016 00:45

21 красавіка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе з нагоды Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці і 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца сустрэча малітоўных груп, якія праводзяць Апостальства дапамогі душам чысцовым у Гродзенскай дыяцэзіі. Дыяцэзіяльная курыя запрашае да ўдзелу асобных вернікаў і групы, якія моляцца ў інтэнцыі душ чысцовых.

Пачатак у 14.00, заканчэнне ў 16.00.

У межах сустрэчы адбудзецца святая Імша, канферэнцыя «Памерлыя таксама маюць патрэбу ў міласэрнасці», Вяночак да Божай Міласэрнасці, будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, а таксама магчымасць афіцыйнага ўступлення ў таварыства Апостальства дапамогі душам чысцовым.

Усе пытанні, звязаныя з удзелам у сустрэчы, скіроўваць да кс. Віктара Субеля, дэкана Іўеўскага дэканату і дыяцэзіяльнага мадэратара таварыства Апостальства дапамогі душам чысцовым (тэл. 8 029 628 97 16, e-mail Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ).

(AG)       

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.