Рэкалекцыі для моладзі «Разважанні аб добрай смерці» пройдуць у мінскім араторыі |
Анонсы |
11.04.2016 22:03 |
16-17 красавіка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско (вул. Пляханава, 28/1) адбудуцца рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» для моладзі. Запрашаецца моладзь ад 16 гадоў. Рэкалекцыі дазволяць засяродзіцца на духоўным жыцці і спраўдзіць пастановы, дадзеныя ў час Вялікага посту, а таксама запланаваць свой летні адпачынак з Богам. Удзельнікі будуць разам разважаць над Божым словам, працаваць у групах. Будзе магчымасць прыняць удзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання. (AG) |