7 мая жанчыны запрашаюцца на малітву ў санктуарый у Росіцы, на месцы мучанiцкай смерцi благаслаўлёных айцоў марыянаў Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвiча.
rПадчас сустрэчы прадугледжаны: - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння
- святая Імша
- абед, прыгатаваны па рэцэптах пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы а. Чэслава Курэчкi МІС
- канферэнцыя для жанчын
- вогнішча, кава, няспешнае агляданне квiтнеючага наваколля, сяброўскiя размовы.
Ад’езд з Мiнска – 6.00 (м/р Сухарава), 6.30 (м. Усход). Вяртанне – у той жа дзень прыкладна ў 22.00.
«Без нашай жаночай малітвы свет быў бы значна больш самотны, сумны, бездапаможны, пакінуты ў сваіх цярпеннях. Мы, слабыя жанчыны, у слабасці сваёй часта і шчыра звяртаемся да Бога з малітваю аб дапамозе. Мы просім за сябе, за сваіх родных, блізкіх, далёкіх, за Айчыну – за ўвесь свет! І Бог чуе нашу малітву! Праз малітву жанчын свет асвячаецца, паўстае з грахоў, упрыгожваецца радасцю», – адзначаюць арганізатары.
Падрабязнасцi i запiс: 8044 709 03 01, е-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(Iрына Лявонаўна) (AG)
|