Аўтарскі музычны вечар «У Хрысце паратунак» пройдзе ў Навагрудку |
Анонсы |
14.04.2016 10:18 |
Падчас выступу святара прагучаць рэлігійныя песні, якія закранаюць тэмы ўзаемаадносін з Богам, выратавання чалавека Езусам з рабства граху і духоўнага стану сучаснага чалавека. Арганізатарам мерыпрыемства з'яўляецца парафія Св. Міхала Арханёла сумесна з Навагрудскімі раённымі ўладамі. Ксёндз Тадэвуш Крыштопік нарадзіўся ў 1957 годзе ў в. Шчачынова каля Гродна. Скончыў музычную школу, потым Гродзенскае музычнае вучылішча і Мінскую Кансерваторыю, а таксама Вышэўшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія). Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1987 годзе. Працаваў як святар у Ілукстэ каля Даўгаўпілса, у Новым Двары, Старых Васілішках, Першамайску і Астрыне Шчучынскага раёна, потым у Гродне. Цяпер пробашч у парафіі ў Квасоўцы каля Гродна. Вершы і музыку да песняў пачаў пісаць ужо у першыя гады свайго святарства. Музычны вечар адбудзецца па адрасе: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 9. Пачатак у 19.00. (MV) |