Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца пешая пілігрымка маці i ўсіх жанчын з Гродна ў санктуарый у Капцёўцы
Анонсы
18.04.2016 12:10

Першая нядзеля мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень маці. Ва ўсіх святынях вернікі моляцца ў інтэнцыі памерлых і жывых маці, выказваюць ім сардэчныя віншаванні. 

1 мая галоўныя ўрачыстасці Дня маці адбудуцца ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.

У гэты дзень у санктуарый у Капцёўцы вырушыць пешая пілігрымка з Гродна, да ўдзелу ў якой асабліва запрошаны маці i ўсе жанчыны, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў. Сёлета гэтая пілігрымка адбудзецца ў 10-ы раз.

Праграма дыяцэзіяльнага Дня маці:

  • 07.00 – святая Імша на распачацце пешай пілігрымкі ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі)
  • 08.00 – выхад пілігрымаў
  • 12.00 – вітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя на Узгорку надзеі ў Капцёўцы
  • 12.00-13.00 – адпачынак і гарбата
  • 13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 13.15 – канферэнцыя
  • 14.00 – Крыжовы шлях
  • 15.00 – святая Імша
  • 16.30 – ад’езд аўтобусамі ў Гродна

 



У пілігрымку і на ўрачыстасці сардэчна запрашае кусташ санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхал Ластоўскі.

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.