27-29 мая ўсе закаханыя пары сардэчна запрашаюцца ў парафіяльны цэнтр парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Дзевятоўцы (Гродна), дзе будуць праходзіць «Сустрэчы для закаханых».
«Сустрэчы для закаханых» – цудоўная магчымасць распазнаць сваё пакліканне, паглыбіць свае адносіны, а, магчыма, і прыняць рашэнне на будучыню. Яны прызначаны як для заручаных, так і для пар, якія сустракаюцца без вызначанай даты вяселля. У «Сустрэчах» могуць браць удзел пары закаханых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці. «Сустрэчы» будуць асабліва карыснымі для тых закаханых, якія не маюць магчымасці часта сустракацца з-за працы, вучобы ці вялікай адлегласці.
«Сустрэчы для закаханых» доўжацца з вечару пятніцы да абеду нядзелі. У іх могуць удзельнічаць толькі абое закаханых. «Сустрэчы для закаханых» праводзяць сужэнскія пары і святар, аніматары руху «Сужэнскія сустрэчы». Яны праводзяцца па праграме «Вечароў для закаханых».
Асноўным метадам працы на «Сустрэчах для закаханых» з'яўляецца праца закаханых толькі ўдваіх. Штуршком да яе з'яўляюцца ўступы і сведчанні сужэнскіх пар і святароў. Удзельнікі – у сваіх парах – маюць магчымасць глыбейшага азнаямлення са сваімі рысамі асобы, чаканнямі, вызначаюцца з агульнай сістэмай каштоўнасцяў у жыцці, вучацца, як вырашаць праблемы і як будаваць гармонію сваіх адносін. Закаханыя адкрываюць месца веры ў сваім жыцці, даведваюцца пра асноўныя палажэнні вучэння Касцёла пра шлюб і сям'ю.
Праграма «Сустрэч для закаханых» прапануе:
- навучанне дыялогу – дарозе ўзаемнага спазнання як падчас спатканняў адно з адным, у перыяд заручын, так і на працягу магчымага будучага шлюбнага жыцця;
- лепшае спазнанне рыс асобы, чаканняў, планаў, поглядаў, жыццёвых установак людзей, з якімі плануюць звязаць сваё жыццё;
- глыбейшае разуменне значэння таямніцы шлюбу;
- правядзенне аналізу, наколькі планы сумеснага жыцця дакладныя і сталыя.
«Сустрэчы для закаханых» дапамогуць убачыць перспектывы сваіх адносін, могуць стаць тым штуршком, які прывядзе да сур’ёзных сумесных рашэнняў.
Кантактныя нумары для запісу: Павел і Алена Кузьміцкія +375 29 604 54 67 Іван і Алена Лубінскія +375 29 556 26 35, +375 29 140 84 56, +375 29 782 14 66 e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
|