Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
VI Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці адбудзецца ў Гродне
Анонсы
19.05.2016 09:28

1 чэрвеня ў Гродне (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, мікрараён Паўднёвы) адбудзецца VI Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці.

Дэвіз сёлетняга Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці — «Міласэрнасці час да Бога набліжае нас!».

Падчас сустрэчы дзецям распавядуць пра ўчынкі міласэрнасці адносна душы і цела, заахвоцяць рабіць дабро і быць міласэрнымі, як Бог Айцец.

Таксама дзеці Гродзенскай дыяцэзіі запрошаны, каб адсвяткаваць разам з біскупамі юбілей 25-годдзя дыяцэзіі.

Арганізатары ўжо сёння абяцаюць цэлы набор цікавых рэчаў, найперш малітву, Эўхарыстыю, якую ўзначаліць біскуп, мноства забаваў, музыкі, гульняў, конкурсаў, тэатральную інсцэніроўку.

Конкурс малюнкаў, маляванне на твары, лепка з гліны, пластыліну, батуты, забавы для самых маленькіх — толькі некаторае з таго, што плануецца на сустрэчы для дзяцей.



На ўжо традыцыйны Дзень дзіцяці запрашаюцца першакамунійныя дзяці. «Няхай гэтая сустрэча будзе для іх падзякай за дар Эўхарыстыі. Падзяліцеся сваёй радасцю з іншымі!» — заклікаюць арганізатары. На Дзень дзіцяці запрашаецца таксама літургічная служба алтара — міністранты.

«Дарагія дзеці разам з катэхетамі і бацькамі! Мы разлічваем на вашу прысутнасць. З радасцю прыміце запрашэнне! Заахвочваем таксама да супрацоўніцтва ў арганізацыі гэтай нашай цудоўнай справы. Дзеці маюць магчымасць паказаць свае музычныя, тэатральныя, мастацкія здольнасці. Дастаткова патэлефанаваць, прапанаваць і падаць заяўку аб удзеле, выступленні, выказаць прапанову і жаданне супрацоўніцтва.

Ага! У нас ёсць яшчэ адна просьба. Памаліся аб добрым надвор’і, каб Бог падарыў нам прыгожае сонейка», — заахвочваюць арганізатары.



Праграма:

  • 09.00 — абвяшчэнне груп. Сняданак
  • 10.30 — урачыстае адкрыццё VI Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці
  • 11.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 11.15 — урачыстая святая Імша
  • 12.15 — пачатак забаўляльнай праграмы
  • 18.00 — падсумаванне VI Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці, заканчэнне свята і ад’езд


Больш падрабязная праграма будзе пададзена пазней.

Агульная інфармацыя:

  • VI Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці адбудзецца пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26)
  • для ўсіх удзельнікаў гарантавана харчаванне на працягу ўсяго дня.


Умовы ўдзелу:

  • колькасць удзельнікаў не абмежавана. Запрашаюцца да ўдзелу дзеці з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Касцёла ў Беларусі
  • узрост удзельнікаў да 14 гадоў
  • удзел бясплатны
  • павінен быць азін апякун на 10 дзяцей
  • з сабой трэба мець кубак і коўдру або дыванок.


Аб удзеле трэба паведаміць да 26 мая кс. Юрыю Марціновічу — арганізатару і адказнаму за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці:

e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(8 044) 460 61 40 (Velcom), (8 029) 784 05 72 (MTС)

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.