Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дыяцэзіяльная сустрэча работнікаў сферы аховы здароўя пройдзе ў Гродне (абноўлена)
Анонсы
29.04.2016 14:59

30 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне (вул. Парыжскай Камуны, 1) адбудзецца сустрэча работнікаў сферы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі.

У мэтах аб'яднання і паглыблення далейшага хрысціянскага фарміравання на сустрэчу запрашаюцца ўсе медыцынскія работнікі ў бальніцах і розных медыцынскіх установах дыяцэзіі.

Сустрэча пройдзе пад дэвізам «Будзьце міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны».

«Вельмі прашу вас прыехаць, каб сустрэцца разам і даверыць Пану Езусу, Лекару нашых душаў і целаў, свае служэнне іншаму чалавеку», – заклікае біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Праграма сустрэчы:

    • 9.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
    • 10.00 – прывітанне ўдзельнікаў (кс. Віталій Сідорка, душпастыр службы аховы здароўя г. Гродна)
    • 10.15 – «Міласэрнасць у служэнні бліжнім» (а. Аляксандр Махнач SP, вікарый парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе)
    • 10.45 – перапынак
    • 11.30 – «Эмацыйныя аспекты ў медыцынскай практыцы» (Аляксандра Янкоўская, урач-псіхатэрапеўт, асістэнт кафедры псіхіятрыі і наркалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта) 
    • 12.30 – святая Імша (дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
    • 13.30 – 14.15 – абед
    • 14.15 – экскурсія па катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя
    • 15.00 – малітва ў катэдральнай базыліцы (Вяночак да Божай Міласэрнасці)
    • 15.30 – «Сістэма аказання паліятыўнай дапамогі цяжкахворым дзецям: вынікі і перспектыва развіцця» (Вольга Шульга, дырэктар Гродзенскага дзіцячага хоспіса)
    • 16.15 – перапынак
    • 16.30 – «Як дапамагчы залежнаму чалавеку? Дзе мяжа паміж міласэрнасцю і сузалежнымі паводзінамі, дапамогай і памылкай?» (Юрый Гапонік, кансультант тэрапіі залежнасцяў аддзялення рэабілітацыі для асобаў з залежнасцямі ГАКЦ «Псіхіятрыя – наркалогія»
    • 17.30 – малітва і заканчэнне сустрэчы

    Сустрэча арганізуецца Душпастырствам службы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі.

    Па пытаннях удзелу і запісу ўдзельнікаў звяртацца да душпастыра медработнікаў Гродзенскай дыяцэзіі ў г. Гродна кс. Віталія Сідоркі:

    8029 589 49 94 (МТС), e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

    (AG)

     

    Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.