Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
26 красавіка ў Мінску і Магілёве памоляцца за ахвяр катастрофы на Чарнобыльскай АЭС |
Анонсы |
26.04.2016 11:33 |
З нагоды 30-й гадавіны аварыі на ЧАЭС 26 красавіка ў Мінску і Магілёве пройдуць святыя Імшы ў інтэнцыі ахвяр Чарнобыльскай катастрофы. Пачатак у 18.30. У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава у інтэнцыі ахвяр катастрофы на ЧАЭС памоліцца дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
(IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.