Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэзбітэрскае пасвячэнне дк. Віктара Прыходзькі адбудзецца ў Жытоміры
Анонсы
29.04.2016 09:58

Вернік гомельскай парафіі дыякан Віктар Прыходзька, які цяпер вучыцца на 6-м курсе Дыяцэзіяльнай місіянерскай семінарыі «Redemptoris Маter» у Кіеве, атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне. Нагадаем, гамяльчанін стаў дыяканам у кастрычніку 2015 г.

Прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Віктара Прыходзькі, які знаходзіцца на Нэакатэхуменальным шляху, прызначана на 25 чэрвеня 2016 года і адбудзецца ў Жытоміры. У гэты дзень гомельскія католікі адправяцца ва Украіну, каб прысутнічаць пры гэтай важнай падзеі і павіншаваць Віктара.

У той жа час пробашч парафіі нагадвае аб правіле, якое існуе ў Каталіцкім Касцёле: калі хто-небудзь ведае аб перашкодах для прыняцця сану прэзбітэра Віктарам Прыходзькам, павінен паведаміць пра гэта ў парафіяльнае бюро.

Віктар Прыходзька будзе пятым гамяльчанінам, які стаў каталіцкім святаром. Пакуль з гомельскай рыма-каталіцкай парафіі, утворанай каля 25 гадоў таму, выйшлі ўжо чатыры святары. Гэта Павел Халяўкін, а таксама члены Нэакатэхуменальных суполак: Аляксандр Каліноўскі, Аляксандр Драбышэўскі і Генадзь Казлоў. Нядаўна на першы курс семінарыі ў Кіеве паступіў яшчэ адзін гамяльчанін.

katolik-gomel.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.