Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі пройдзе 8 мая ў Пінску |
Анонсы
|
08.05.2016 14:48 |
Сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі пройдзе 8 мая ў пінскім катэдральным касцёле. У межах мерапрыемства запланавана сустрэча з Божым словам у духу супольнасці Тэзэ, малітвы-спевы на розных мовах, знаёмства з цікавымі асобамі, якія распавядуць пра сваё жыццё з Богам.
У сустрэчы прымуць удзел моладзь, семінарысты і духоўныя асобы. Завершыцца сустрэча вячэрай ля вогнішча і канцэртам праслаўлення.
Арганізатары мерапрыемства абяцаюць забяспечыць усіх харчаваннем і начлегам.
Праграма сустрэчы:
8 мая
- 15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, сустрэча з Божым словам і малітва ў духу супольнасці Тэзэ
- 16:30 – перапынак на каву і гарабату
- 17:00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з магчымасцю споведзі
- 18:00 – святая Імша
- 19:00 – вячэра, вогнішча
- 20:00 – вясёлы вечар з канцэртам праслаўлення
9 мая адбудзецца пешая аднадзённая пілігрымка з Пінска ў Лагішын (каля 30 км) у санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся (8.00 – 19.00 8.00 – 19.00).
Аб сваім удзеле ў Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі і пілігрымцы неабходна паведаміць па наступных кантактах:
тэл. (0165) 65 41 45 (0165) 65 41 45, +375 25 604 41 86 +375 25 604 41 86; +375 29 5235153 +375 29 5235153 e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.