29 мая адбудзецца працэсія Божага Цела ў Магілёве |
Анонсы |
16.05.2016 14:33 |
29 мая ў Магілёве пройдуць працэсія Божага Цела і юбілейная ўрачыстасць з нагоды Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці для першакамунійных дзяцей, гаворыцца ў распараджэнні біскупа вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага S.D.B. Супольнае свята пачнецца а 11-й гадзіне ўрачыстай святой Імшой у катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з удзелам усіх святароў, кансэкраваных асобаў, дзяцей і вернікаў Магілёва. У сувязі з гэтым 29 мая ўсе святыя Імшы ва ўсіх парафіях г. Магілёва (без выключэння) з 9.00 да 13.00 будуць адменены. Усіх вернікаў біскуп Аляксандр Яшэўскі S.D.B. запрашае да ўдзелу ў супольнай малітве і агульнамагілёўскай эўхарыстычнай працэсіі, якая з’яўляецца асаблівым знакам маніфестацыі каталіцкай веры ў рэальную прысутнасць Хрыста Збаўцы пад постаццю Хлеба і Віна. (АлГ) |