26 мая працэсія Божага Цела пройдзе ў Гродне |
Анонсы
|
16.05.2016 17:03 |
Свята распачнецца Імшой у 18.00 у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Пасля адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вуліцамі горада.
Завершыцца ўрачыстасць пры касцёле францішканаў. Пасля працэсіі будзе магчымасць прыняць удзел у святой Імшы для тых, хто не змог быць на папярэдняй Эўхарыстыі ў гродзенскай катэдры.
«Прашу вас, браты і бёстры, прыбыць на гэтую эўхарыстычную ўрачыстасць, якая будзе мець характар падзякі за 25 гадоў Гродзенскай дыяцэзіі і пройдзе ў межах Эўхарыстычнага Кангрэса, — звярнуўся да вернікаў і духавенства дыяцэзіі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. — Асабліва запрашаю ўсіх дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступілі да Першай святой Камуніі, каб падзякаваць за вялікі дар, які ў гэтым годзе яны атрымалі».
«Няхай сумеснае перажыванне ўрачыстасці будзе вызнаннем веры ўсіх католікаў Гродна і нашай сумеснай радасцю, што Пан Езус прабывае з намі ў Найсвяцейшым Сакрамэнце», — пажадаў іерарх.
(IL)
|