Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Навагрудку адбудзецца Фестываль сям’і
Анонсы
24.05.2016 13:56

28 мая ў Навагрудку адбудзецца Фестываль сям’і. Арганізатар — парафія Св. Міхала Арханёла ў супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі.

Мерапрыемства пачнецца ў 11.00 парадам сем’яў з аркестрам з плошчы Леніна да гарадскога парку, дзе адбудзецца асноўная частка святкавання. Яна будзе праходзіць у дзвюх зонах: творчай разам з Тэатрам эстраднай песні і танцу VIZ-ART (у перапынках паміж выступамі будуць праводзіцца сямейныя конкурсы) і забаўляльнай зоны для дзяцей з паасобнымі забаўляльнымі астраўкамі (лялькі Маша і Мядзведзь, Тыгр, Смартфон, Дракоша, Робат; фотазона з расцяжкамі, аквагрым, конкурс малюнка на асфальце «Мая сям’я», творчы куток, міні-спартыўныя эстафеты).

Таксама адбудзецца конкурс сямейнай выпечкі з дэгустацыяй. Да ўдзелу запрашаюцца сем’і з Навагрудка і госці.

Мэта правядзення фестывалю — умацаванне статусу сям’і і пашырэнне традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў, такіх, як сужэнская вернасць, адзінства сям’і і шматдзетнасць.

Усе мерапрыемствы фестывалю з’яўляюцца дабрачыннымі для жыхароў і гасцей горада незалежна ад іх канфесіі, нацыянальнасці ці поглядаў. Удзел бясплатны.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.